Инфоурок Другое ПрезентацииАлесь Разанау

Алесь Разанау

Скачать материал
Скачать материал "Алесь Разанау"

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Режиссер монтажа

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • 
Алесь РазанаўВитебск, 2014

    1 слайд


    Алесь Разанаў
    Витебск, 2014

  • Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобла...

    2 слайд

    Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».
    Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).
    Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

    Біяграфія

  • Нявыказаная баладаЧаромхі горкі пах...Зялёных дрэў красунак...Пялёсткі на...

    3 слайд

    Нявыказаная балада

    Чаромхі горкі пах...
    Зялёных дрэў красунак...
    Пялёсткі на тваіх губах -
    мой пацалунак.
    Спяшаўся я і не паспеў:
    заспела ранне...
    Ляснога ветру спеў -
    маё прызнанне.
    Прайду дажджом, з’яўлюся сном,
    мільгну трывожным ценем.
    Шум вяза пад тваім акном -
    маё трызненне...
    Куды твой шлях ні павядзе –
    і я там буду.
    Не азірайся
    анідзе –
    з табою я ўсюды...
    Марыя, чуй,
    Марыя, стой!.. –
    варожыць ноч глухая.
    А ты бяжыш… І за табой
    бязмоўнае: кахаю!..

  • З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з адметнай для...

    4 слайд

    З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з адметнай для таго часу назвай «Адраджэнне» (1970), моцна скажоным цэнзурай, пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага мінулага, замежныя вучоныя і пісьменнікі, адкрывальнікі новага, утапісты і змагары. У кнізе пераважалі імклівыя рытмы, рамантычная ўзнёсласць, ускладненая метафарычнасць. У наступным зборніку вершаў «Назаўжды» (1974) навідавоку яго пошукавы характар, схільнасць да паэтычнага эксперыменту, павышаная ўвага да філасофскіх праблем. 3 гэтага часу з імем Алеся Разанава звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. У вершаваным цыкле пад назвай «Пункціры», якая адначасова стала і абазначэннем новага жанру, паэт прадэманстраваў сваё імкненне ахапіць шматстайныя праявы свету. Ён часцей за ўсё адштурхоўваўся ад назіранняў над канкрэтнымі, часта мімалётнымі, з'явамі і рэчамі.
    Наватарскія памкненні паэта ў сферы зместу і формы выявіліся ў кнізе паэм-балад «Каардынаты быцця» (1976) і этапным зборніку «Шлях—360» (1981). Аднак эстэтычныя пошукі А. Разанава не сустракалі належнага разумення. Галоўная прычына ўскладнення творчага шляху паэта была абумоўлена сітуацыяй падцэнзурнага існавання літаратурнага жыцця ў часы грамадскага застою. Вольная мастацкая думка тады стрымлівалася і скоўвалася, савецкая паэзія была абмежавана колам дазволеных тэм, ідэй і спосабаў іх увасаблення. А. Разанаў імкнуўся да складанай вобразатворчасці, алегарычнага і сімвалічнага адлюстравання рэчаіснасці, а гэта пакідала ўражанне нейкага тайнапісу, не заўсёды зразумелага падтэксту. Ён звяртаўся да фальклорна-міфалагічных ;матываў, біблейскай сімволікі, традыцый нацыянальнай і сусветнай класікі. Пра напружаныя пошукі А. Разанавым свайго шляху засведчылі такія творы, як «Паэма рыбіны», «Паэма калодзежа», «Паэма выніку», «Паэма жніва», «Паэма раўнавагі» і інш. Дэвізам яго творчага пошуку былі словы, выказаныя яшчэ ў 1960-я гады: «Жыве эксперымент!» Ён прытрымліваўся ідэі дынамічнага руху, зменлівасці жыцця і вечнага ўдакладнення поглядаў на жыццё і рэчаіснасць.

    Творчасць

  • Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як яго адрэ...

    5 слайд

    Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як яго адрэдагаваў на грамадскіх пачатках Уладзімір Караткевіч, напісаў прадмову народны паэт Беларусі Пімен Панчанка і пасляслоўе вядомы крытык Варлен Бечык. Між тым у творчасці А. Разанава выявілася агульнае імкненне сусветнай паэзіі да філасофскага асэнсавання глабальных праблем сучаснасці, якія закраналі ўсіх і кожнага. У яго вершах і паэмах адчувалася прысутнасць вопыту класікаў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя, такіх як Гіём Апалінэр, Райнер Марыя Рыльке, Поль Элюар, Федэрыка Гарсія-Лорка і інш.
    У філасофскай лірыцы А. Разанава адбываўся пошук «сапраўднай рэальнасці». На ўвазе мелася рэальнасць, якая адкрываецца ў асабіста-пачуццёвай сферы, у выніку суб'ектыўнага ўспрымання і асэнсавання свету. А. Разанаў бачыў гэтую «сапраўднасць» зямнога існавання ў адкрыцці новага, уласна «чалавечага» ў прыродзе, жыцці, вялікім космасе. Ён скіроўвае чытача ў мінулае і будучы час, да таямніц свету і чалавечага быцця. Паэт перакананы, што чалавек і яго думка павінны быць у няспынным руху наперад, і гэты працэс пазнання бязмежны, бясконцы.
    У Алеся Разанава заўсёды было абвостраным адчуванне часу і чалавека ў часе. «Яшчэ здольны пакутаваць», яго лірычны герой чула ўспрымае драматызм зямнога існавання. Там, дзе іншыя часам бачаць перамогу, ён прадчувае небяспеку. Чалавецтва апынулася на чарговым раскрыжаванні дарог. У вершы «Завея» паэт гэтак, як і Янка Купала ў «Паязджанах», малюе вобраз усёмагутнай прыроднай стыхіі і перадае душэўны стан няпэўнасці, нават разгубленасці ў гэтай віхуры часу. А. Разанаў і яго лірычны герой бачаць паратунак у вечным руху наперад, у пошуку сапраўднага сэнсу жыцця, шляху да маральнага самаўдасканалення. Паэт поўніцца адчуваннем хуткаплыннасці жыцця, востра перажывае зменлівасць усяго на свеце. Яго галоўнае памкненне — адпавядаць гэтаму шпаркаму руху, быць такім жа дынамічным, як сам свет.

    Творчасць

  • Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах, пр...

    6 слайд

    Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах, прыродных з'явах і жывых істотах. Іх назвы гавораць самі за сябе: «Камяні», «Зброя», «Сякера», «Стол», «Цвік», «Барана», «Птах», «Маланка», «Завея», «Змеі», «Лесвіца», «Студня», «Дрэвы», «Ланцуг» і інш. Праз матэрыяльнае паэт імкнецца раскрыць штосьці новае: і ўласна пра рэчы-прадметы, і пра навакольную прыроду, і пра быццё чалавека, які іх успрымае. Паэт, гаворачы пра рэчы, шукае важныя сэнсы, пэўныя аналогіі, параўнанні. Так, парог, які «ўрос у зямлю», выклікае ў паэта цэлае кола асацыяцый. Ён увасабляе падзел розных часоў, прымушае задумацца чалавека, хто ён такі на гэтым свеце. «Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні», — падагульняе аўтар у вершаказе «Парог».
    У зборніках А. Разанава апошніх дзесяцігоддзяў «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Рэчаіснасць», «Гановерскія пункціры» творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з явы у навакольным свеце поўняцца для паэта асаблівым сэнсам і зместам (вершаказы «Вуліца», «Бор», «Рэчка і возера», «Маланка і гром», «Гліна», «Срэбра і золата» і інш.) Ва ўладзе паэтавай думкі паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самая вялікая загадка пры гэтым для паэта застаецца — жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны.
    У далёкую мінуўшчыну, ажно ў біблейскія часы, выпраўляецца лірычны герой паэмы А. Разанава «Гліна». У вершах «Рагнеда», «Стары горад», паэтычнай кнізе «У горадзе валадарыць Рагвалод», паэме «Усяслаў Чарадзей» А. Разанаў аддае даніну захаплення старажытнаму Полацку, у вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.
    Паэта цікавіць існаванне ў вялікім агульначалавечым свеце і загадкавым свеце нацыянальнай гісторыі. Алесь Разанаў вынаходлівы і дасціпны як у змесце, так і ў форме. Ён істотна пашырыў жанравыя межы сучаснай філасофскай паэзіі. А. Разанаў выказваецца ў сціслай форме квантэм, пункціраў, версэтаў, вершаказаў, зномаў. Яго паэтычныя тэксты часам нагадваюць фрагменты старажытных манускрыптаў без пачатку і без канца, спасціжэнне сэнсу якіх вымагае напружанай працы інтэлекту і фантазіі, здольнасці да самастойнай інтэрпрэтацыі.
    Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію У. Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003).
    Творчаць

  • ПрызнаннеЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі...

    7 слайд

    Прызнанне

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».
    Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 874 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 11.05.2020 2683
    • PPTX 227.2 кбайт
    • 95 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Эрдниева Галина Сергеевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Эрдниева Галина Сергеевна
    Эрдниева Галина Сергеевна
    • На сайте: 3 года и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 100322
    • Всего материалов: 217

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Управление рисками в бизнесе: анализ, оценка и стратегии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Подростковые проблемы: индивидуальный подход

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 365 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 285 человек

Мини-курс

Фитнес: теория и практика

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 14 человек